Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Брагінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Рэгіён

Рэгіён

Брагінскі раён мае багатую і доўгую гісторыю. На яго землях выяўленыя паселішчы неандэртальцаў, дрыгавічоў, захаваліся гістарычныя помнікі, стаянкі першабытных людзей.

На Брагіншчыне выяўлена 13 "кропель" метэарытнага дажджу. Вага асобных аскепкаў дасягае 70 кілаграмаў, усіх разам-857,8 кг. Гэтым метэарытам навукоўцы далі імя "Брагін".

Не абышлі бокам нашую зямлю і разбуральныя войны, накрыла сваім чорным крылом чарнобыльская трагедыя.

Але раён жыве, нягледзячы на цяжкасці і праблемы, набірае тэмпы пазітыўнага руху наперад. У апошнія гады Брагін пачаў зменьвацца, можна сказаць, перажывае сваё другое нараджэнне. Развіваецца народнагаспадарчы комплекс раёна, будуецца новае жыллё, змяняюцца да лепшага аблічча вёсак, узводзяцца аб'екты сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння.

Галоўным дасягненнем раёна былі і застаюцца людзі. Іх самаадданая праца, талент і мужнасць адраджалі нашу зямлю пасля самых цяжкіх выпрабаванняў. Менавіта людзі дазваляюць глядзець з аптымізмам у будучыню і ўпэўнена казаць аб паступальным развіцці Брагінскага раёна.