Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Брагінскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
14 лютага 2019

Еўракамісар Этынгер 17-18 лютага наведае Беларусь

Еўрапейскі камісар па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэр Этынгер 17-18 лютага з рабочым візітам наведае Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА

Прадугледжаны сустрэчы Гюнтэра Этынгера з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам і намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам. Плануецца, што будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні развіцця палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва па лініі Беларусь - ЕС, а таксама ўзаемадзеяння ў фінансавай і мытнай сферах.

Афіцыйная праграма візіту еўракамісара пачнецца з цырымоніі ўскладання вянка да манумента Перамогі.

Да спіса навін