Афиша мероприятий и событий района
Год малой родины
Гомельская область. 80 лет
Ru
En

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247632, г. п. Брагин, пл. Ленина, д. 4
E-mail: rik@bragin.gomel-region.by
Телефон: 8 (02344) 3-89-30
Телефон-факс: 8 (02344) 3-89-31

2
Главная Новости Новости района

Новости района

12 июля 2018

Жніво-2018: хлебаробам пажадалі сонечнага надвор’я і высокіх намалотаў

Перад пачаткам жніва работнікі культуры прывіталі хлебаробаў у полі  і пажадалі важкага коласа, добрага надвор’я, удачы і аптымізму.

Камбайнераў і іх памочнікаў, вадзіцеляў чакаюць напружаныя будні. Лёс ураджаю – у іх руках, таму і добрае слова, і лірычная песня  былі да месца, спрыялі добраму настрою. Як і гарачае ліпеньскае сонца, што ў такі час садзейнічае выспяванню збажыны.

Па традыцыі па-святочнаму апранутыя жанчыны выходзяць у поле з сярпамі, зажынаюць першы сноп, які будзе захоўвацца на ганаровым месцы да наступнага года

Працаўнікоў ААТ “Пераможнік” прывітаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок. Яго пажаданне – каб плён быў у працы,  завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых у сціслыя тэрміны, без паломак тэхнікі і страт ураджаю.

Самой прыродай абумоўлена пачынаць жніво ў нашым паўднёвым раёне раней, чым у іншых. Няхай пройдзе яно на высокім арганізацыйным узроўні.

 

Директива Очередь граждан нуждающихся в улучшении жилищных условий

Интернет-ресурсы