Афіша мерапрыемстваў і падзей раёна
Ru
En
By

Адрас райвыканкама:
247632, г.п. Брагін, пл. Леніна, д. 4
E-mail: rik@bragin.gomel-region.by
Тэлефон: 8 (02344) 3-89-30
Тэлефон-факс: 8 (02344) 3-89-31

Брагінскі райвыканкам

Выставы

I. Дзеючыя

1. «Страчаная зямля»

У 2004г. прадстаўнікі асацыяцыі "Спадчына без межаў" прапанавалі жыхарам нашага раёна ідэю стварэння выставы "Страчаная зямля" для захавання памяці аб найбольш пацярпелых землях ад чарнобыльскай аварыі. У стварэнні гэтай выставы ўдзельнічалі Брагінскі, Столінскі, Слаўгарадскі раёны, а пазней далучыўся і Чачэрскі.
Адной з асаблівасцей выставы з'яўляецца тое, што яе стваралі людзі, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях, а таксама людзі, якія не маюць дачынення да мастацтва: педагогі, супрацоўнікі аховы зоны, работнікі аддзела культуры, медустанова і г.д. У 2006г. увесь сабраны матэрыял быў перададзены мастацкаму дырэктару праекту Ўладзіміру Цэслеру. У выставе часткова выкарыстоўваюцца экспанаты з фондаў нашага музея.

2. «Жывапіс беларускіх мастакоў другой паловы 20-га стагоддзя. Краявіды».

Выстава жывапісу другой паловы 20-га стагоддзя, прадстаўленая з фондаў нашага музея, знаёміць з творамі беларускіх мастакоў. Тут прадстаўлена вялікая колькасць разнастайных работ, якія адрозніваюцца паміж сабой па сваім настроі, па каляровай гаме, па сваім філасофскім напаўненні, але ўсе яны дазваляюць убачыць бясконцае багацце прыроды нашага краю, адлюстроўваюць непаўторны каларыт Палесся ў розныя поры года. У выставе скарыстаны працы В.Ф. Шматава, А.М. Даўгялла, П.В. Масленнікаў, Л.Д. Шчамялёў, Н.П. Назаранка, В.Ф. Шкаруба, У.А. Тоўсцік і інш.

II. Выстава “Памяці В.Ф. Шматава».

Шматаў Віктар Фёдаравіч (09.05.1936г. - 23.09.2006г). Нарадзіўся ў г.п. Камарын Брагінскага р-на. Беларускі мастацтвазнавец, мастак. Доктар мастацтвазнаўства (1969г.). Быў даследчыкам сучаснай і старажытнай кніжнай і станковай графіцы Беларусі. Аўтар манаграфій аб старажытнай беларускай гравюры, беларускай графіцы, раздзелаў «Сучасная беларуская графіка» (1982г.) для «Гісторыі мастацтваў народаў СССР», «Мініяцюра» і «Гравюра» для «Гісторыі Беларускага мастацтва» (1987г.) Аўтар шаржаў і карыкатур для часопіса "Вожык" (1960-1970гг.).З'яўляецца дырэктарам адзінага ў краіне музея старажытнабеларускай культуры. Для творчасці Шматава характэрна палеская тэматыка, т.з. свае гады дзяцінства і юнацтва ён правёў на Палессі. Большасць сваіх карцін ён пісаў з натуры і таму для іх характэрны жыццёвы рэалізм. Пасля аварыі на ЧАЭС Шматаў неаднаразова арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў выселеныя вёскі. На месцы вывучаў побыт простага насельніцтва Брагінскага р-на.

Аўтар шматлікіх вядомых палотнаў і вялізнай колькасці артыкулаў і публікацый. Неаднаразова выстаўляў свае творы за мяжой. З асаблівым поспехам прайшла выстава ў 1995г. у Францыі.

На выставе прадстаўлены карціны разнастайнай тэматыкі, падораныя аўтарам нашаму музею, а таксама асабістыя рэчы мастака.

Дырэктыва Прэзідэнта №4 Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Інтэрнэт-рэсурсы