Афіша мерапрыемстваў і падзей раёна
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 2020
Ru
En
By

Адрас райвыканкама:
247632, г.п. Брагін, пл. Леніна, д. 4
E-mail: rik@bragin.gomel-region.by
Тэлефон: 8 (02344) 3-89-30
Тэлефон-факс: 8 (02344) 3-89-31

Брагінскі райвыканкам
Галоўная Сацыяльная сфера Органы сацыяльнай абароны

Органы сацыяльнай абароны

Сістэма сацыяльнай абароны насельніцтва раёна накіравана на сацыяльную падтрымку пажылых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем'яў, прадастаўленне ім розных відаў выплат: пенсій і дапамог, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, рашэнне надзённых бытавых праблем нашых ветэранаў, інвалідаў, адзінокіх маламаёмных грамадзян. Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Брагінскага райвыканкама на ўліку складаецца каля 34 % ад насельніцтва раёна-атрымальнікаў пенсій і дапамог.

Для комплекснага абслугоўвання грамадзян шляхам аказання своечасовай і кваліфікаванай псіхалагічнай, юрыдычнай, эканамічнай, рэабілітацыйнай і іншай дапамогі з 2005 года на тэрыторыі раёна дзейнічае ўстанова "Брагінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання".

З 2009 года на базе ТЦСАН функцыянуе аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў, мэта якога - аказанне садзейнічання ў сацыяльна бытавой, сацыяльна-працоўнай і сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі інвалідаў. Акрамя працы псіхолага, правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, у аддзяленні арганізавана гуртковая праца.

У 2012 на базе цэнтра створана аддзяленне кругласутачнага знаходжання пенсіянераў і інвалідаў у г.п. Камарын, якое дае грамадзянам часовае (да 6 месяцаў) знаходжанне, аказвае бытавыя, санітарна-гігіенічныя паслугі, арганізуе харчаванне і вольны час.

Надомным сацыяльным абслугоўваннем ахоплены 97% населеных пунктаў раёна.

Дырэктыва Прэзідэнта №4 Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Інтэрнэт-рэсурсы