Афіша мерапрыемстваў і падзей раёна
Ru
En
By

Адрас райвыканкама:
247632, г.п. Брагін, пл. Леніна, д. 4
E-mail: rik@bragin.gomel-region.by
Тэлефон: 8 (02344) 3-89-30
Тэлефон-факс: 8 (02344) 3-89-31

Брагінскі райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны вобласці

Навіны вобласці

2 верасня 2021

"Індыйскую мазаіку" пакажа фотавыстава ў Гомелі

2 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава фатаграфій "Індыйская мазаіка" адкрыецца сёння ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ВНУ.

Гэта персанальная выстава фатаграфій старшага выкладчыка кафедры экалогіі геолага-геаграфічнага факультэта Аляксандра Сакалова. У экспазіцыю ўвайшлі здымкі, зробленыя аўтарам падчас падарожжа па адной з самых цікавых, разнастайных і экзатычных краін свету - Індыі. Больш за 100 работ складаюць яркую мазаіку. Гэта моманты з розных рэгіёнаў - ад паўночных штатаў Пенджаб і Утаркханд да крайняга поўдня паўвострава Індастан (штат Тамілнад), былой сталіцы Брытанскай Індыі Калькуты, сучаснай сталіцы Дэлі, духоўнага цэнтра індуізму Варанасі, а таксама найбуйнейшых турыстычных цэнтраў Агры і Джайпура. У кадры - не толькі выдатныя мясціны, якія складаюць знешні, турыстычны бок краіны, але і асаблівасці побыту, стрытфуд і многае іншае.

"На адкрыцці аўтар правядзе экскурсію, азнаёміць з цікавымі і дзіўнымі фактамі аб Індыі. Ён таксама падзеліцца вопытам арганізацыі самастойных падарожжаў, якія даюць магчымасць адкрыць самыя незвычайныя рэгіёны планеты не з вокнаў турыстычных аўтобусаў, акунуцца ў рэальнае жыццё народаў свету", - расказалі арганізатары.

Экспазіцыя размесціцца ў выставачнай зале ўніверсітэта па вул. Савецкая, 104, корпус 4. Адкрыццё - у 14.00. Уваход на выставу бясплатны. Экспазіцыя будзе даступна па 23 верасня.
Дырэктыва Прэзідэнта №4 Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Інтэрнэт-рэсурсы