Афіша мерапрыемстваў і падзей раёна
Ru
En
By

Адрас райвыканкама:
247632, г.п. Брагін, пл. Леніна, д. 4
E-mail: rik@bragin.gomel-region.by
Тэлефон: 8 (02344) 3-89-30
Тэлефон-факс: 8 (02344) 3-89-31

Брагінскі райвыканкам
Галоўная Турызм Гасцініцы

Гасцініцы

Гасцініца «Верас»

247632, Гомельская вобл., г.п. Брагін, вул. Савецкая, 10

Тэл. 8 02344 3 01 38, 8 029 130-64-07 – адміністратар

Факс 8 02344 3 95 73

Гасцініца «Верас» размешчана ў цэнтры г.п. Брагін, за 100 км ад аэрапорта Гомель, за 900 метраў ад аўтастанцыі.

Гасцініца 1-ай катэгорыі, 40 нумароў на 66 месцаў розных разрадаў: аднамесныя, двухмесныя, нумары "Люкс".

У гасцініцы ёсць адзін аднапакаёвы аднамесны нумар для інвалідаў-калясачнікаў і аднапакаёвы двухмесны нумар для пражывання з грудным дзіцем.

Нумары камфортна добраўпарадкаваны, ёсць тэлевізар, халадзільнік, туалет, душ у кожным нумары. Гэта дазваляе задавальняць патрэбнасць у часовым жыллі на сучасным узроўні.



Утульныя холы, багацце кветак. Адпачыць тут можна ў бары гасцініцы: павячэраць ці паснедаць, кругласутачна чай-кава; ёсць більярдавая на два стала, пральня, дзе вы можаце атрымаць паслугі мыцця, прасавання, швейная майстэрня і фотасалон.

За 200 метраў ад гасцініцы знаходзяцца рэстаран, кафэ, кулінарыя, магазіны, аптэка, банк, пошта, паслугі сувязі, лазня, цырульня. Гэта стварае зручнасці знаходжання гасцей у гасцініцы. У радыусе 1 км размешчаны помнікі, а таксама гістарычны музей з карціннай галерэяй. Побач знаходзіцца раённы Дом культуры, дзе праходзяць кінасеансы, канцэрты і дыскатэка.

Устойлівая сістэма браніравання па факс тэлефоне, спрыяе прадастаўленню неабходных нумароў з указаннем разраду, колькасці месцаў і часу знаходжання. Пажадана замовы рабіць загадзя, бо гасцініца карыстаецца попытам. Магчымы правядзенне семінараў, форумаў, конкурсаў і спаборніцтваў з размяшчэннем у гасцініцы.

Гасцініца «Дняпро»

247650, Гомельская вобл., г.п. Камарын, вул. Карла Маркса, 38

Тэл. 8 (02344) 2 82 84 - адміністратар

Гасцініца «Дняпро» – невялікі двухпавярховы будынак у гарадскім пасёлку Камарын Гомельскай вобласці. Гасцініца знаходзіцца за 10 км ад міжнароднага мытнага пункта пропуску, на аддаленні 2,5 км ад Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

Нумарны фонд гатэля складае 11 нумароў на 20 месцаў. Для размяшчэння гасцям прапануюцца адна-, двух-і трохмясцовыя нумары. На першым паверсе гасцініцы ёсць пакой для адпачынку з тэлевізарам, канапамі і халадзільнікам. Наведвальнікі, якія прыехалі на асабістым аўтамабілі, змогуць скарыстацца бясплатнай стаянкай, размешчанай у двары гатэля.

Гасцініца «Самотны воўк»

Гомельская вобл., г.п. Брагін, вул. Скарахода, 16

Адміністратар - Лявіцкая Таццяна Мікалаеўна

Тэл. 8 (02344) 2 17 68

Дзяжурны - тэл. 8 (029) 662 17 68 (А1)

тэл. 8 (029) 317 17 68 (А1)

Гасцініца "Самотны воўк" размешчана ў цэнтры г.п. Брагін, у раёне аўтавакзала, за 120 км ад аэрапорта Гомель.

Гасцініца: 4 нумары на 16 месцаў, ёсць кухня, душавая кабіна, санвузел, пляцоўка для актыўнага адпачынку.

За 400 метраў ад гасцініцы знаходзяцца рэстаран, кафэ, кулінарыя, магазіны, аптэка, банк, пошта, паслугі сувязі, лазня, цырульня. Гэта стварае зручнасці знаходжання гасцей у гатэлі. У радыусе 1 км размешчаны помнікі, а таксама гістарычны музей з карціннай галерэяй. Побач знаходзіцца раённы Дом культуры, дзе праходзяць кінасеансы, канцэрты і дыскатэка.

Устойлівая сістэма браніравання па факс тэлефоне, спрыяе прадастаўленню неабходных нумароў з указаннем разраду, колькасці месцаў і часу знаходжання. Пажадана замовы рабіць загадзя, бо гасцініца карыстаецца попытам.



Дырэктыва Прэзідэнта №4 Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Інтэрнэт-рэсурсы