Афіша мерапрыемстваў і падзей раёна
Ru
En
By

Адрас райвыканкама:
247632, г.п. Брагін, пл. Леніна, д. 4
E-mail: rik@bragin.gomel-region.by
Тэлефон: 8 (02344) 3-89-30
Тэлефон-факс: 8 (02344) 3-89-31

Брагінскі райвыканкам

Адукацыя

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Адрас: Гомельская вобласць, г.п. Брагін, ул. Гагарына, 47.
Тэлефон прыёмнай: 8 02344 3-91-04
Тэлефон / факс: 8 02344 3-91-04
Эл.пошта: braginroo@roo-bragin.by
Сайт: roo-bragin.by

Начальник аддзела : Васяновіч Галіна Анатольеўна
Тэлефон: 8 02344 3 91-01

Сетка ўстаноў адукацыі раёна ўключае ў сябе: гімназію, 10 устаноў, якія забяспечваюць навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 1 вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–школа, 1 установа, якая забяспечвае навучанне на ўзроўні агульнай базавай адукацыі (вучэбна-педагагічны комплекс "дзіцячы сад-школа"), Установа спецыяльнай адукацыі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; установы пазашкольнага выхавання і навучання: 2 цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі; а таксама працуе раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым сацыяльным прытулкам. У раёне дзейнічае дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Дашкольнай адукацыяй ахоплена 100% дзяцей. Арганізаваны падвоз дзяцей ва ўстановы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі.

З мэтай умацавання здароўя дзяцей Брагінскі яслі-садок функцыянуе як установа санаторнага тыпу. У сямі ўстановах дашкольнай адукацыі арганізавана праца груп кароткачасовага знаходжання для адаптацыі дзяцей да 3-х гадоў, якія плануюць наведваць дзіцячы садок. У санаторным яслях-садзе г.п. Брагіна і Малейковскім дзіцячым садку гэтыя групы працуюць на платнай аснове.

Установамі дашкольнай адукацыі аказваюцца платныя паслугі: працуюць гурткі па вывучэнні замежных моў, па падрыхтоўцы да школы, па выяўленчым мастацтве, харэаграфіі.

Не застаюцца без увагі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. У раённым Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання адкрыта група-клас для дзяцей з цяжкімі і множнымі парушэннямі ў развіцці, якія забяспечаны падвозам.

Арганізавана работа 28 інтэграваных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Забяспечанасць ўсіх школ раёна кампутарнай тэхнікай - 1 кампутар на 16 чалавек (па стандартах: 1 камп'ютар на 30 чалавек). Працягваецца праца па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў.

Дырэктыва Прэзідэнта №4 Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Інтэрнэт-рэсурсы