Афіша мерапрыемстваў і падзей раёна
Ru
En
By

Адрас райвыканкама:
247632, г.п. Брагін, пл. Леніна, д. 4
E-mail: rik@bragin.gomel-region.by
Тэлефон: 8 (02344) 3-89-30
Тэлефон-факс: 8 (02344) 3-89-31

Брагінскі райвыканкам
Галоўная Улада Райвыканкам Аб размеркаванні абавязкаў паміж кіраўніцтвам Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аб размеркаванні абавязкаў паміж кіраўніцтвам Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Размеркаванне абавязкаў паміж кіраўніцтвам Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта Карпенка С.В.

Кіруе дзейнасцю Брагінскага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам).

Пытанні кадраў, тэрытарыяльнай абароны, праваахоўных органаў, юстыцыі, культуры, фінансавых і банкаўскіх органаў, грамадзянскай абароны, размеркавання крэдытаў і расходаў, прадугледжаных у бюджэце.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
кіраванне справамі;
аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
аддзел унутраных спраў;
фінансавы аддзел.

Курыруе і разглядае пытанні:
сельскіх выканаўчых камітэтаў, пракуратуры, суда, адасобленай групы Брагінскага раёна ваеннага камісарыята Хойніцкага і Брагінскага раёнаў Гомельскай вобласці, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
узаемадзейнічае з вышэйстаячымі органамі дзяржаўнага кіравання, раённым Саветам дэпутатаў, Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці.

Узначальвае камісіі:
атэстацыйную пры райвыканкаме;
па прысваенні класаў работнікам апарата райвыканкама, яго ўпраўленняў і аддзелаў, кіраўнікам сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Гарашчанка А.У.

Пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу раёна вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, зямельных і прыродных рэсурсаў, геадэзіі, гідраметэаралогіі, меліярацыі, хімізацыі, насенняводства, пчалярства і льнаводства, аховы навакольнага асяроддзя.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
землеўпарадкавальная служба.

Разглядае пытанні:
адкрытых акцыянерных таварыстваў;
адкрытага акцыянернага таварыства «Брагінаграсервіс»;
камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм "Брагінскае ПМС";
вучэбна-курсавога камбіната ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Брагінскага райвыканкама;
Брагінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
установы "Брагінская ветэрынарная станцыя";
дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін;
Брагінскага філіяла рэспубліканскага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Гомельдзяржспрадпрыемства»;
раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»;
гідраметэастанцыі;
камунальнага ўнітарнага прадпрыемству "Гомельская праектна-пошуковая станцыя хімізацыі".
Узаемадзейнічае з адкрытым акцыянерным таварыствам "Белаграпрамбанк" у г.п. Брагін, прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Узначальвае камісію па каардынацыі вядзення паляўнічай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці.
Узначальвае раённы штаб па недапушчэнні ўзнікнення і распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі Брагінскага раёна

Намеснік старшыні райвыканкама Раманюк П.К.

Пытанні эканомікі і эканамічнай рэформы, знешнеэканамічнай і банкаўскай дзейнасці, развіцця мясцовай прамысловасці і яе структурнай перапрацоўкі, паліўна-энергетычнага комплексу, развіцця гандлю і грамадскага харчавання, спажывецкіх тавараў, бытавых і вытворчых паслуг, транспарту, электрычнай і паштовай сувязі, лясной і рыбнай гаспадаркі, арэнды рыбалоўных угоддзяў, прыродных рэсурсаў, падатковай палітыкі, прыватызацыі, фарміравання бюджэту раёна, антырэйдэрскага захопу суб'ектаў гаспадарання.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел эканомікі.

Разглядае пытанні:
фінансавага аддзела райвыканкама;
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў працы і заработнай платы);
Брагінскага раённага аддзела статыстыкі;
Брагінскай раённай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Брагінскім раёне;
цэнтральнага банкаўскага ўпраўлення № 306 філіяла № 300-Гомельскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства (далей – ААТ) «ААБ Беларусбанк» г.п. Брагін і разлікова-касавага цэнтра № 36 у г.п.Брагін філіяла ААТ "Белаграпрамбанк" Гомельскага абласнога ўпраўлення;
дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Камарынскі лясгас";
Брагінскага раённага спажывецкага таварыства;
вытворчага ўчастка ў г.п. Брагін ААТ «Гомельаблаўтатранс»;
раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва;
аддзела аказання страхавых паслуг па Брагінскім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Лоеўскім раёне;
Брагінскага вузла электрасувязі Рэчыцкага занальнага вузла электрасувязі філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Белтэлекам";
вузла паштовай сувязі Брагін-2 Хойніцкага раённага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Белпошта";
Брагінскага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Гомельаблпаліва».

Узначальвае камісіі:
па рабоце з маёмасцю звернутай у даход дзяржавы;
па разліках за энерганосьбіты;
па ўпарадкаванні выкарыстання адміністрацыйных будынкаў і збудаванняў, вытворчых плошчаў і іншых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці;
па эканамічнай неплацежаздольнасці і банкруцтве;
па ўключэнню ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца і знаходзіцца ў камунальнай уласнасці Брагінскага раёна;
па падрыхтоўцы і правядзенні аўкцыёнаў (конкурсаў) на права заключэння дагавораў арэнды рыбалоўных угоддзяў і зямельных участкаў;
па ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання;
па супрацьдзеянні карупцыі Брагінскага раёна;
працоўную групу па кантролі за ходам выканання задання па росце заработнай платы;
Савет па каардынацыі кантрольнай дзейнасці;
па энергазберажэнні.

Узаемадзейнічае з грамадскімі арганізацыямі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, з прадстаўніцтвам Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці (па пытаннях канфіскаваных тавараў).

Намеснік старшыні райвыканкама Міхаленка І.А.

Пытанні ідэалагічнай работы, аховы здароўя, інфармацыі, адукацыі, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры, спорту і турызму, сродкаў масавай інфармацыі, маладзёжнай палітыкі, аздараўленню насельніцтва, гуманітарнай дзейнасці, міграцыі, рэлігійных канфесій і нацыянальнасцей, працоўнага спаборніцтва (раённая Дошка гонару), арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых важных грамадска-палітычных кампаній і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне, сувязей з грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыямі, аператыўныя пытанні аддзела арганізацыйна-кадравай работы.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
аддзел адукацыі, спорту і турызму;
упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (па пытаннях сацыяльнай абароны).

Разглядае пытанні:
камісіі па справах непаўналетніх;
установы аховы здароўя "Брагінская цэнтральная раённая бальніца" і аптэкі;
дзяржаўнай установы "Брагінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі";
дзяржаўнай установы “Рэдакцыя газеты “Маяк Палесся”;
Брагінскага аддзела аздараўлення і санітарна-курортнага лячэння насельніцтва;
Брагінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Узаемадзейнічае з грамадскімі арганізацыямі, таварыствамі і фондамі, дзейнасць якіх звязана з аховай здароўя насельніцтва, развіццём культуры, спорту і турызму, прадстаўніцтвам Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці (акрамя пытанняў канфіскаваных тавараў), раённым Саветам ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл, Гомельскім аб'яднаннем прафсаюзаў па пытаннях працоўных пагадненняў, праўленнем раённага таварыства інвалідаў, Беларускім фондам "Узаемаразуменне і прымірэнне", Гомельскім пагранічным атрадам па пагранічнай палітыкі.

Узначальвае камісіі:
па справах непаўналетніх;
па барацьбе з п'янствам;
па харчаванні дзяцей;
па барацьбе з туберкулёзам;
па справах былых партызан і падпольшчыкаў;
раённую кваліфікацыйную камісію фонду "Узаемаразуменне і прымірэнне";
раённую прызыўную камісію;
раённую камісію па арганізацыі прыёму замежнай бязвыплатнай дапамогі і аздараўленні дзяцей за мяжой;
раённы Савет па аздараўленні насельніцтва;
Савет па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных захворванняў;
каардынацыйны Савет па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях";
наглядальную камісію.

Намеснік старшыні райвыканкама Лук'яненка Ю.А.

Пытанні развіцця будаўнічага комплексу, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергазберажэння, надзвычайных сітуацый, бяспекі дарожнага руху, аховы працы, аховы насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, размеркавання і выкарыстання капітальных укладанняў і іншых крыніц фінансавання будаўніцтва.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел архітэктуры і будаўніцтвы;
аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Разглядае пытанні:
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў аховы працы);
бюро тэхнічнай інвентарызацыі;
Брагінскага філіяла “Рэчыцкае міжраённае вытворчае ўпраўленне “Рэчыцаміжрайгаз”;
камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства "Брагінскае";
будаўнічага ўчастка г.п.Брагін будаўнічага унітарнага прадпрыемства "Калінкавіцкая ПМК 101" адкрытага акцыянернага таварыства "Палессебуд";
участка Хойніцкага дарожна-рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 155 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд»;
лінейнай дарожнай дыстанцыі № 452 дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 45 рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Гомельаўтадар»;
Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (ПДРЭЗ);
Брагінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (у частцы пытанняў папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый);
Брагінскага раёна электрычных сетак філіяла Рэчыцкія электрычныя сеткі Гомельскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гомельэнерга";
Брагінскага вытворчага ўчастка энергазбыт філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Гомельэнерга";
Брагінскага раённага аддзела ўнутраных спраў (у частцы пытанняў забеспячэння бяспекі дарожнага руху).

Узаемадзейнічае з банкамі, якія фінансуюць будаўніцтва і праграму ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, будаўнічымі, навукова-даследчымі і праектнымі арганізацыямі, абласной і раённай арганізацыяй "Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах".

Узначальвае камісіі:
па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме;
раённую па бяспецы дарожнага руху.

Упраўляючы справамі райвыканкама Прыходзька С.І.

Пытанні арганізацыі падрыхтоўкі і афармлення пасяджэнняў райвыканкама, кантролю за выкананнем заканадаўчых і распарадчых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэнняў аблвыканкама і райвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні райвыканкама, выканання плана работы райвыканкама, дзейнасці матэрыяльна-тэхн Савета дэпутатаў, захавання ўнутранага распарадку, работы са зваротамі грамадзян.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
юрыдычны сектар;
сектар бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама;
гараж;
тэхнічныя работнікі.

Разглядае пытанні:
аддзела запісу актаў грамадзянскага стану,
архіва

Узначальвае камісіі:
адміністрацыйную пры райвыканкаме
перагляду стажу дзяржаўнай службы працаўнікоў апарата райвыканкама.

Дырэктыва Прэзідэнта №4 Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Інтэрнэт-рэсурсы